Надрукаваць гэтую старонку
13.07.2023

Энергаблок №2 выведзены на намінальную магутнасць

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі выведзены на 100% магутнасці для правядзення дынамічных выпрабаванняў.

Спецыялістам трэба будзе правесці шырокі спектр вымярэнняў, у тым ліку з наступнай разгрузкай энергаблока і ацэнкай характарыстык абсталявання перад пачаткам яго комплекснага апрабавання на намінальнай магутнасці.

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Апошняя змена 13.07.2023