Надрукаваць гэтую старонку
11.07.2023

Другі энергаблок БалАЭС уключаны ў сетку

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

10 ліпеня ў 21.48 другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку пасля паспяховага завяршэння планавых выпрабаванняў рэжымаў расхалоджвання рэактара ў рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі.

Ідзе паэтапны набор магутнасці рэактара.

У адпаведнасці з далейшай праграмай работ на другім энергаблоку будуць праводзіцца дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці з разгрузкай энергаблока, у тым ліку да нулявога ўзроўню, з наступнай ацэнкай характарыстык абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Апошняя змена 11.07.2023