Надрукаваць гэтую старонку
26.04.2022

Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Як паведамлялася раней, адпаведныя планавыя тэхналагічныя работы штогод праводзяцца на атамных станцыях для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання.

У рамках запланаваных работ будзе выкананы рамонт абсталявання рэактарнай устаноўкі, у тым ліку парагенератараў, кампенсатара ціску, галоўных цыркуляцыйных помпаў і турбагенератара, а таксама праведзены кантроль металу і дыягностыка зварных злучэнняў абсталявання рэактара і трубаправодаў сістэм, важных для бяспекі энергаблока.

Важнай часткай работы стане частковая перазагрузка ў рэактар свежага ядзернага паліва.

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму (3 лістапада 2020 года) БелАЭС выпрацавала 9,3 млрд. кВтг электраэнергіі.

Апошняя змена 26.04.2022