Надрукаваць гэтую старонку
01.06.2021

Санітарная дружына БелАЭС - 1 месца

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У мінулую пятніцу гарадскі стадыён стаў арэнай спаборніцтваў сярод санітарных дружын прадпрыемстваў Астравецкага раёна.

Гонар Беларускай АЭС абараняла санітарная дружына з 14 чалавек (13 дзяўчат і адзін мужчына) пад кіраўніцтвам Вераб'ёвай Ірыны Вячаславаўны - інструктара 2 катэгорыі вучэбна-трэніровачнага цэнтра.

Пры праходжанні розных этапаў спаборніцтваў (праверка абсталявання, праца ў камбінаваным, хімічным і інфекцыйных агменях паражэння, конкурс камандзіраў санітарных дружын) каманда БелАЭС прадэманстравала высокую тэарэтычную падрыхтоўку, граматныя практычныя дзеянні, згуртаванасць і па выніках заняла першыя месцы на ўсіх этапах спаборніцтваў. Як вынік - першае агульнакаманднае месца.

Віншуем каманду і выказваем падзяку кіраўнікам падраздзяленняў прадпрыемства, якія аказалі дапамогу, падтрымку і разуменне ў перыяд падрыхтоўкі і ўдзелу санітарнай дружыны ў спаборніцтвах.

Апошняя змена 01.06.2021