Надрукаваць гэтую старонку
13.05.2021

Дзяржатамнагляд падрыхтаваў адказы на ўсе пытанні, якія паступілі падчас грамадскіх слуханняў

Крыніца: МНС Рэспублікі Беларусь

30 красавіка 2021 года Дзяржатамнагляд правёў грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі мерапрыемства было арганізавана ў «гібрыдным» фармаце з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі. Былі задзейнічаны 9 актыўных студый, размешчаных у Астраўцы, Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, куды былі запрошаны грамадзяне і прадстаўнікі грамадскасці.

Усім жадаючым была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні ці ўнесці прапановы па тэме слуханняў і атрымаць на іх адказы. Прыём пытанняў па электроннай пошце быў адкрыты з моманту размяшчэння паведамлення аб грамадскіх слуханнях 23 красавіка 2021 года да дня, які папярэднічаў мерапрыемству. У дзень слуханняў (30 красавіка 2021 г.) пытанні прымаліся з актыўных студый. Усяго ўдзельнікі грамадскіх слуханняў задалі больш за 70 пытанняў. Азнаёміцца з пытаннямі і адказамі на іх можна тут.

Апошняя змена 13.05.2021