Надрукаваць гэтую старонку
04.05.2021

Работнік Беларускай АЭС занесены на Дошку гонару Астравецкага раёна

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Напярэдадні 1 мая ў горадзе Астраўцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню тых, хто дасягнуў высокіх вытворчых паказчыкаў і ўнёс значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Астравецкага раёна па выніках працы за 2021 год.

Цырымонія праходзіла ў новым шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі. У адрас лепшых вытворцаў і работнікаў сацыяльна-культурнай сферы гучалі словы падзякі за працу, творчасць, высокія прафесійныя і чалавечыя якасці.

Усе заслужыўшыя права быць занесенымі на раённую Дошку гонару - гэта прафесіяналы высокага ўзроўню, якія маюць аўтарытэт у сваіх калектывах і ў раёне.

За шматгадовую добрасумленную працу і прафесійнае стаўленне да сваёй справы папоўніў шэрагі лепшых працаўнікоў роднага раёна і работнік дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Багдановіч Валерый Антановіч, кіроўца аўтамабіля 6 разраду аўтатранспартнага цэха.

Віншуем Валерыя Антонавіча з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых прафесійных перамог і здзяйсненняў!

Апошняя змена 04.05.2021