Надрукаваць гэтую старонку
29.09.2023

На БелАЭС пачалі комплекснае апрабаванне абсталявання другога энергаблока

Крыніца:

На Беларускай атамнай станцыі пачалося комплекснае апрабаванне абсталявання другога энергаблока. Адпаведны дазвол напярэдадні выдадзены Дзяржатамнаглядам.

Гэта завяршальны падэтап доследна-прамысловай эксплуатацыі другога энергаблока. На працягу 15 сутак ён будзе працаваць у бесперапынным рэжыме на намінальнай магутнасці - 100%.

Комплекснае апрабаванне павінна пацвердзіць адпаведнасць тэхналагічных сістэм, асноўнага і дапаможнага абсталявання блока праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.

Крыніца: minenergo.gov.by

Апошняя змена 29.09.2023