Надрукаваць гэтую старонку
18.09.2023

Удзельнікі рэспубліканскага праекта «Автопоезд#Беларусь. Молодежь. Созидание» наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Пасажыры аўтацягніка - восемдзесят маладых людзей з Беларусі і Расіі, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі ў сферы адукацыі, культуры, спорту, навукі і прафесійнай дзейнасці – наведалі Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС 18 верасня 2023 года.

У інфармацыйным цэнтры ўдзельнікаў акцыі чакаў цёплы прыём прадстаўнікоў кіраўніцтва Астравецкага раёна і атамнай электрастанцыі, а таксама займальны экскурс у свет атамных тэхналогій і гісторыі стварэння першай АЭС у Беларусі.

Маладыя людзі пазнаёміліся з найважнейшымі вытворчымі і тэхналагічнымі працэсамі на станцыі, даведаліся аб паліўным цыкле і цеплавыдзяляльных зборках для АЭС, пераканаліся ў бяспецы і надзейнасці БелАЭС.

Праект «Автопоезд#Беларусь. Молодежь. Созидание» стартаваў 15 верасня і прадугледжвае тыднёвы аўтатур па гарадах Беларусі і значных гісторыка-культурных і вытворчых аб'ектах. Наведванне Беларускай АЭС - усяго толькі адзін з пунктаў насычанай праграмы праекта, але самы яркі і запамінальны, па словах маладых людзей.

Апошняя змена 18.09.2023

Галерэя малюнкаў