Надрукаваць гэтую старонку
14.09.2023

21 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

21 верасня 2023 года ў Беларусі праводзіцца Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.

Напярэдадні гэтага мерапрыемства намаганні арганізатараў (МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, БТЧК) будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, навучанне насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый, а таксама адпрацоўку планаў эвакуацыі пры пажары.

У рамках акцыі на Беларускай АЭС будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый і аказання першай дапамогі.

Апошняя змена 14.09.2023