Надрукаваць гэтую старонку
19.06.2020

Персанал Беларускай АЭС упершыню прыняў удзел у міжсістэмнай супрацьаварыйнай трэніроўцы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

18 чэрвеня 2020 года адбылася міжсістэмная супрацьаварыйная трэніроўка аператыўна-дыспетчарскага персаналу беларускай энергасістэмы. Супрацоўнікі БелАЭС узялі ўдзел у такой трэніроўцы ўпершыню. Усяго было задзейнічана больш за 30 чалавек.

Сцэнар трэніроўкі прадугледжваў адключэнне першага энергаблока Беларускай АЭС ад энергасістэмы і наступную ліквідацыю аварыйнага рэжыму дзеяннямі аператыўнага персаналу і прыладамі супрацьаварыйнай аўтаматыкі.

Адпрацаванае ўзаемадзеянне аператыўна-дыспетчарскага персаналу розных узроўняў ўпраўлення: ДВА «Белэнерга», РУП «Брэстэнерга», РУП «Мінскэнерга», РУП «Магілёўэнерга», а таксама дзяжурнага персаналу электрасетак і электрастанцый.

Арганізатарам трэніроўкі выступіла дыспетчарская служба ДВА «Белэнерга».

Апошняя змена 19.06.2020