Надрукаваць гэтую старонку
19.06.2020

Віктар Каранкевіч сустрэўся з актывам БелАЭС

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч 18 чэрвеня 2020 года правёў сустрэчу з актывам Беларускай атамнай станцыі.

Кіраўнік ведамства праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб рэалізацыі асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Гаворка ішла аб будаўніцтве жылля, мадэрнізацыі дарожнай сеткі, ключавых дасягненнях краіны ў медыцыне, навуцы, адукацыі, спорце. Акрамя таго, былі агучаны асноўныя паказчыкі развіцця прамысловага комплексу і сельскай гаспадаркі.

Асаблівую ўвагу Віктар Каранкевіч надаў вынікам работы і перспектывам развіцця энергетычнага комплексу Беларусі.

Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі таксама намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Уладзімір Дыклаў, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Дзяшко.

Пасля завяршэння сустрэчы Віктар Каранкевіч і Міхаіл Міхадзюк азнаёміліся з ходам работ на будпляцоўцы БелАЭС.

Апошняя змена 19.06.2020