Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

23.01.2020

Беларусь прапрацуе з Латвіяй магчымасць прамой пастаўкі электраэнергіі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Беларусь прапрацуе з Латвіяй магчымасць прамой пастаўкі беларускай электраэнергіі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас журналістам па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам.

"У прыватнасці, мы абмяркоўвалі пытанні энергетыкі. Дамовіліся, што нашы міністэрствы энергетыкі прапрацуюць пытанне прамой пастаўкі электраэнергіі ў Латвію, а не праз сумежныя краіны", - сказаў Сяргей Румас.

На думку прэм'ер-міністра, вельмі вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва ёсць у сферы грузаперавозак. "Беларусь як краіна, якая не мае выхаду да мора, вельмі зацікаўлена ў патэнцыяле латвійскіх партоў для перавалкі самых разнастайных беларускіх грузаў. І мы таксама дамовіліся, што ў працы міжурадавай камісіі, якую ўзначальваюць нашы міністры транспарту, гэтае пытанне будзе адным з асноўных», — растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.

Сяргей Румас звярнуў увагу, што адносіны Беларусі і Латвіі развіваюцца вельмі дынамічна, наладжана добрае супрацоўніцтва на палітычным узроўні. "Мы вельмі ўдзячныя Латвіі за тое, што яна аказвае нам дапамогу ў выбудоўванні добрых, даверных адносін з Еўрасаюзам, дапамагае выбудаваць інвестыцыйнае, крэдытнае супрацоўніцтва», — падкрэсліў ён.

Што тычыцца ўзаемнага тавараабароту, у 2019 годзе ён некалькі скарацiўся, аднак кіраўнік беларускага урада упэўнены, што ў 2020 годзе ўдасца выправіць сітуацыю.

"Патэнцыял развіцця адносін з Латвіяй, напэўна, найбольшы сярод усіх нашых краін-суседзяў. І менавіта ад урадаў залежыць, наколькі мы зможам яго рэалізаваць", — рэзюмаваў Сяргей Румас.

Як паведамлялася раней, Латвія не выключае магчымасці куплі электраэнэргіі ў Беларусі. Гэтая тэма абмяркоўвалася ў тым ліку ў кантэксце ўводу Беларускай АЭС. Кабмін Латвіі падтрымаў прапанову Міністэрства эканомікі аб тым, што ў выпадку прыпынення Літвой гандлю электраэнергіяй з Беларуссю, гандаль будзе перанесены з літоўскай на латвійскую мяжу для забеспячэння прамых паставак.

Па матэрыялах БЕЛТА

Апошняя змена 23.01.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы